Радкі з беларускіх вершаў можна ўбачыць на Нацыянальнай бібліятэцы

21 февраля 2020
Радкi са знакамітых беларускіх твораў сёння на галоўным алмазе краіны.  У гэтыя хвіліны Нацыянальная бібліятэка традыцыйна далучаецца да Міжнароднага дня роднай мовы.  Пяць дзясяткаў  мілагучных, звонкіх і спеўных слоў можна пабачыць здалёк  на электронным табло кнігасховішча. У графічных роліках і цытаты з твораў Ніла Гілевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі і Якуба Коласа. Акцыя будзе доўжыцца без перапынку да поўначы.