Будаўніцтва жылля ў Беларусі захавае свае тэмпы

15 октября 2014

Беларусь у наступным годзе не будзе зніжаць тэмпы будаўніцтва жылля, у тым ліку і з дзяржпадтрымкай. Усяго запланавана ўзвесці 5 мільёнаў квадратных метраў. Аб гэтым заявілі сёння на семінары Павышэнне эфектыўнасці працы будаўнічага комплексу Беларусі. Столькі ж - 5 мільёнаў, з іх палова з дзяржпадтрымкай - будзе пабудавана і да канца гэтага года.


Патанняць кошт квадратнага метра жылля можна, засвядчаюць ва ўрадзе, і за рахунак паніжэння выдаткаў на праектныя працы, і паніжэнні кошту будматэрыялаў.