Будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў стане прыярытэтным у 2017 годзе

25 января 2017

Аб гэтым сёння заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава падчас сустрэчы з калектывам Слуцкага цукрарафінаднага камбіната. У гутарцы з працаўнікамі прадпрыемства закраналіся і пытанні ўдасканалення школьных падручнікаў. Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, кнігі для вучняў дапрацуюць так, каб яны былі зразумелыя кожнаму дзіцяці. Асобна спыніліся і на навуковых распрацоўках. Як адзначыла Наталля Качанава, гэты год, аб'яўлены ў нашай краіне Годам навукі, павінен стаць пераломным для галіны.

Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Кожны кіраўнік, які выязджае ў працоўныя калектывы і сустракаецца з людзьмі, павінен вельмі адказна ставіцца да такіх сустрэч. Першым чынам, гэта данесці з першых вуснаў тую інфармацыю, якая сёння актуальная для нашай краіны, і, несумнеўна, павінен быць дыялог. Тады, калі людзі задаюць пытанні, мы бачым тую рэальную карціну, якая ў тым або іншым рэгіёне, на тым або іншым прадпрыемстве".

Таксама Наталля Качанава азнаёмілася і з працай цукрарафінаднага камбіната. Дарэчы, сёння больш як 50% прадукцыі прадпрыемства пастаўляе на экспарт.