Будаўніцтва станцый метро "Кавальская слабада" і "Юбілейная плошча" выходзіць на завяршальную стадыю

4 апреля 2018

Падземны Мінск расце. Будаўніцтва будучых станцый метро «Кавальская слабада» і «Юбілейная плошча» выходзіць на завяршальную стадыю. На "Кавальскай слабадзе" актыўна ідуць аддзелачныя працы. Што ж тычыцца «Вакзальнай», то тут метрабудаўцы завяршаюць падрыхтоўку да ўстаноўкі эскалатараў і травалатараў. Разам з тым узводзяць перасадачны вузел паміж другой і трэцяй веткамі падземкі.

Найбольшы аб'ём работ патрэбна выканаць на станцыях «Юбілейная плошча» і «Плошча Францішка Багушэвіча». Іх ужо злучылі тунэлі, зараз фарміруюцца станцыі.