Будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў у Мінскім раёне

17 февраля 2020
У Мінскім раёне за гэты год будзе пабудавана 7 новых дзіцячых садкоў. Гэта дазволіць скараціць для маладых бацькоў чаргу, асабліва ў Бараўлянах і суседніх населеных пунктах. Увогуле самы востры недахоп дзіцячых садкоў па ўсёй Мінскай вобласці  менавіта ў Бараўлянах. Ужо вядзецца будаўніцтва дашкольнай установы  на вуліцы 40 гадоў Перамогі на ўскраіне Бараўлян, дзе хутка пачнецца і ўзвядзенне новага мікрараёна. Новы сацыяльны аб’ект трохпавярховы, з басейнам і гімнастычнай залай разлічаны на 230 дзяцей.

Мінскі раён у цэлым рэкардсмен у вобласці па тэмпах будаўніцтва як новага жылля, так і розных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Штогод насельніцтва раёна прырастае да 8 тысяч чалавек.