Чатыры дзіцячыя садкі сёлета адкрыюць у Мінску: у Заводскім, Маскоўскім, Кастрычніцкім і Цэнтральным раёнах. Таксама вядзецца будаўніцтва школы на 1020 месцаў у мікрараёне Лебядзіны. Падобную ўстанову адукацыі ўзводзяць і ў "Мінск Міры". Першыя званкі на ўрокі парагучаць тут у верасні наступнага года. Адзначым, будаўніцтва аб'ектаў ідзе ў тэрмін у рамках інвестпраграмы. Усяго ўзводзяць больш як 20 аб'ектаў адукацыі.
Разам з будаўніцтвам мадэрнізацыя. Так, пасля капрамонту сёлета адкрыецца школа ў Заводскім раёне, а таксама дзве гімназіі - у Маскоўскім. Акрамя таго, комплекснага абнаўлення чакаюць дзіцячыя садкі і яшчэ 11 устаноў адукацыі, удасканаляць і сістэмы пажарнай аўтаматыкі.













