Будаўніцтва першага транспартнага кальца ў Мінску завершаць ужо ў 2021 годзе

13 октября 2019
Актуальная інфармацыя для аўтамабілістаў. Будаўніцтва першага транспартнага кальца ў Мінску завершаць ужо ў 2021 годзе. Дарожныя работы на заключным адрэзку  ад праспекта Дзяржынскага да вуліцы Талстога  стартуюць у снежні. Плануецца пашырыць і рэканструяваць саму вуліцу Талстога. Працягласць участка складзе 700 метраў. Гэта дазволіць разгрузіць рух з боку праспектаў Дзяржынскага і Жукава і пачаць рэканструкцыю самага доўгага пуцеправода ў горадзе.

Дарожная інфраструктура горада пастаянна патрабуе абнаўлення і новых рашэнняў, бо ад гэтага залежыць не толькі хуткасць перамяшчэння, але і бяспека. Што прыдумалі горадабудаўнікі і што хвалюе аўтааматараў? Пра гэта раскажам сёння ў рэпартажы "Галоўнага эфіру".