Будаўніцтва першага транспартнага кальца пачнецца ад вуліцы Карла Лібкнехта да Талстога

23 марта 2017

Будаўніцтва першага транспартнага кальца ў сталіцы пачнецца ад вуліцы Карла Лібкнехта да Талстога. Адначасова дарожныя службы пачнуць узводзіць участак ад вуліцы Карла Лібкнехта да праспекта Дзяржынскага, дзе з'явіцца і транспартная развязка. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў галоўны інжынер Гардарбуда Ігар Андрэйчыкаў. Працы пачнуцца ў красавіку. Што ж тычыцца тэрмінаў, то завяршыць усе работы плануюць праз два гады.

Акрамя таго, сёлета ў сталіцы пачнуць узводзіць яшчэ 8 буйных аб'ектаў дарожнай інфраструктуры. Так, на перасячэнні вуліц Маякоўскага і Аранскай з'явіцца транспартная развязка, падземны пешаходны пераход пабудуюць на праспекце Пераможцаў у раёне выставачнага комплексу. У ліпені пачнуць будаваць і паўднёвую магістраль, якая звяжа цэнтр з новым мікрараёнам «Мінск-Мір».