На прэс-канферэнцыі па выніках працы будаўнічага комплекса Мінска за першае паўгоддзе сёння таксама паведамілі пра лёс інвестыцыйных пляцовак. Да канца года будуць адноўлены будаўнічыя работы на шматфункцыянальным комплексе на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. Таксама ў гэты перыяд або ў пачатку 2019 года плануецца пачаць асваенне пляцоўкі "Белэкспа", завяршаюцца праектныя работы і па тэрыторыі былога Чэрвеньскага рынка.
Будаўнічыя работы на комплексе на скрыжаванні Незалежнасці і Філімонава будуць адноўлены да канца года
8 августа 2018













