Будаўнічая галіна. Чарговая серыя "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду

17 февраля 2019

І яшчэ адзін праект, які закранае тэму, якая таксама датычыцца ледзь ці не кожнага беларуса. Жыллё, а больш дакладна - своечасовы ўвод у эксплуатацыю дамоў, якія будуюцца. Сёння ў нашай краіне звышнарматыўна ўзводзіцца каля 2 дзясяткаў аб'ектаў з жылай нерухомасцю. Вядома, гэта не 380, як было ў пачатку 2013-га. І ўсё ж, за кожным такім пратэрмінаваным квадратным метрам - лёсы сотняў беларускіх сем'яў, іх дабрабыт і ўзровень жыцця.

Зараз будгаліна знаходзіцца на асаблівым кантролі ў Кіраўніка дзяржавы. Нашы журналісты пабывалі на самых вядомых будгалінах краіны і праверылі, як выконваюцца даручэнні беларускага лідара па недапушчэнні з'яўлення дамоў з звышнарматыўным тэрмінам будаўніцтва. А таксама даведваліся, што рэальна пагражае нядобрасумленным забудоўшчыкам. Чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін на кантролі Прэзідэнта. Ужо ў гэтую сераду.