Будаўнікоў будуць навучаць па інавацыйных праграмах

22 мая 2019

У Беларусі будаўнікоў будуць рыхтаваць па інавацыйных навучальных праграмах. Два ведамствы - Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства адукацыі - прадоўжаць сумесную працу па ўнясенні змяненняў у падрыхтоўку кадраў. У прыярытэце - практыка-арыентаванасць. Гэта адна з мер дырэктывы Прэзідэнта № 8. План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі вызначыў Саўмін. Дакумент таксама прадугледжвае лічбавую трансфармацыю галіны. Так, у Беларусі створаць адзіную электронную базу будаўнічых матэрыялаў. 

Вольга Верамей, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Дадзена даручэнне галіновым прадпрыемствам і арганізацыям аб фарміраванні адзінай базы будаўнічых матэрыялаў, якая будзе даступная,  можна будзе браць неабходную інфармацыю як забудоўшчыкам, так і любому карыстальніку. Мяркуецца, што да канца года збяром усю інфармацыю і крыху пазней запусцім базу".

Згодна з новым дакументам, прыярытэт пры выбары будаўнічых матэрыялаў будуць аддаваць прадукцыі ад беларускіх вытворцаў. Часта паказчыкі бяспекі ў яе вышэйшыя, чым у замежных аналагаў.