Стратэгію актыўнага доўгажыхарства развіваюць у Мінску

8 сентября 2021

Калі залаты ўзрост у радасць. Трымаць сябе ў добрай фізічнай форме, займацца ёгай і не забываць пра творчы патэнцыял. У сталіцы развіваюць стратэгію актыўнага доўгажыхарства. Правесці вольны час цікава і з карысцю пажылыя грамадзяне могуць і ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання. Толькі ў Першамайскім раёне Мінска арганізоўваюць вольны час 35 тысяч жыхароў. Для іх працуюць тры дзясяткі студый, секцый і клубаў па інтарэсах. Вядома, не забываюць тут і пра аздараўленне.

Нацыянальная стратэгія "Актыўнае доўгажыхарства 2030" распрацавана для рэалізацыі патэнцыяла пажылых грамадзян. Для іх ствараюць адаптаваную інфраструктуру і забяспечваюць доступ да адукацыі і асваення новых кампетэнцый.