Стратэгія вывучэння кітайскай мовы для нашых школ і ВНУ распрацавана ў Беларусі

26 октября 2017

Выкарыстоўваць яе для навучання могуць пачаць ужо ў наступным навучальным годзе. Пра гэта сёння расказалі падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву ў сферы вышэйшай адукацыі. У гэтай сферы краіны ўзаемадзейнічаюць даволі шчыльна. З апошніх праектаў - стварэнне ў Паднябеснай сумеснага інстытута. У Беларусі на базе БДУ таксама плануюць стварыць ВНУ, выпускнікі якой атрымаюць адразу два дыпломы.

Сяргей Каспяровіч, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі:

"Мы зараз маем вельмі добрае супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, і яно нарастае вялікімі тэмпамі, і сапраўды бачым вялікі патэнцыял для адукацыйнага супрацоўніцтва” .

Чжан Дзесян, дырэктар даследчага інстытута вышэйшай адукацыі Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта (Кітай):

"На сённяшні дзень рэалізаваны шэраг сумесных праектаў, напрыклад, у галіне прыкладной фізікі. Што да абмену студэнтамі, у нас у гэтым напрамку вельмі шырока развіта супрацоўніцтва. Вялікая колькасць беларускіх студэнтаў вучыцца на базе Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта, і таксама нашы студэнты прыязджаюць сюды для абмену вопытам".

На міжнароднай канферэнцыі таксама адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста філосафа Канфуцыя.