Стратэгія інфармацыйнай бяспекі СНД. Беларусь - сярод распрацоўшчыкаў новага дакумента

15 марта 2019

Адзіная стратэгія інфармацыйнай бяспекі СНД падпісана сёння ў Маскве.  У сталіцы Расіі  праходзіць Эканамічны савет  Саюза Незалежных Дзяржаў.  Беларусь стала адным з распрацоўшчыкаў  новай стратэгіі.  У падрыхтоўцы дакумента  прымалі ўдзел парламентарыі, навукоўцы, пагранічнікі, прадстаўнікі МУС і КДБ.  Асаблівасць у тым, што ў новай стратэгіі пэўна пазначаюцца "статусы" інфармацыйнай бяспекі. 

Алег Макараў, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў: "Гэта значыць разглядаецца асобна і падрабязна інфармацыйная бяспека асобы, грамадства, дзяржавы, так званы інфармацыйны суверэнітэт. Што да пагроз, то  мы не вылучаем новыя пагрозы, мы гаворым пра сістэмнасць пагроз. Яны падрабязна пералічваюцца. Гэта пагрозы тэхналагічнага характару, сістэмам, сеткам. Псіхалагічнага характару. Гэта стратэгія гарантавання  інфармацыйнай бяспекі, дзе акцэнт робіцца не на тое, што нам пагражае, а на тое, што нам з гэтым рабіць".

Калі параўноўваць стратэгію інфармацыйнай бяспекі СНД  і канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі,   то гэта два цалкам розныя па форме і падачы дакументы.  Тым не менш,   у ідэалагічным плане  яны стаяць  у адным шэрагу. Абодва  забяспечваюць  інфармацыйны суверэнітэт дзяржаў.