Краіна працягвае святкаваць Новы год

1 января 2016

А праваахоўнікі ўжо падвялі вынікі мінулай ночы. Бо адзначыць свята на вуліцы выйшлі больш за 300 тысяч чалавек.

Аляксандр Жылінскі, намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку ГУАПП МУС Беларусі:

"Падчас правядзення навагодняй ночы ахова правапарадку праводзілася супрацоўнікамі ва ўзмоцненым рэжыме. Грубых парушэнняў не зафіксавана. Жадалася б сказаць грамадзянам дзякуй за разуменне падчас надглядаў. У цэлым сітуацыя спакойная".

Больш за ўсё здарэнняў - па лініі МНС. Гэта тыя, хто не выконваў інструкцыі па выкарыстанні піратэхнікі. Так, за мінулую ноч у Мінску з-за петард пацярпелі 8 чалавек, якія звярнуліся па дапамогу да медыкаў. Дарэчы, летась аналагічных выпадкаў было на 4 больш.