Бок абвінавачання запрасіў для падсуднага, якога абвінавачваюць у падвойным забойстве ў Бабруйску, смяротную кару

9 января 2019

Напярэдадні ў судзе завяршыліся спрэчкі бакоў, і сёння плануецца абвяшчэнне прысуду. Гэтае жорсткае злачынства адбылося ў Бабруйску летась 20 ліпеня. Пасля знаёмства ў кафэ мужчына запрасіў да сябе дамоў дзвюх дзяўчын 26 і 27 гадоў. Аднак нешта пайшло не так, у выніку госцям прышлося хавацца ў ваннай, тэлефанаваць у міліцыю і прасіць дапамогі. Дзяўчаты былі жорстка забітыя. Паводле ацэнак экспертаў, ім было нанесена больш за 90 удараў малатком. А пасля абвінавачваны планаваў расчляніць целы і ўтаіць злачынства.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя