"Стоп наркабізнес": гандлюеш наркотыкамі - забіваеш будучыню

14 октября 2021

Беларускі наркакантроль адзначае актыўную хвалю ўцягвання маладых людзей у наркабізнес. Разлік на тое, што хуткія грошы прыцягваюць. Часта сам працэс закладак нагадвае пачаткоўцам квэст: яны не думаюць аб пакаранні і не хочуць ведаць аб рэальных тэрмінах, хоць за распаўсюджаным наркотыкам часта - скалечаныя лёсы.

Агенцтва тэленавін працягвае  сацыяльны праект пад агульнай назвай "Стоп наркабізнес". Гэта цыкл ролікаў, якія  прымусяць задумацца над правільнасцю выбару. Галоўная выснова новай гісторыі: гандлюеш наркотыкамі - забіваеш будучыню.