Сталовая беларускай кухні будзе працаваць для ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў

20 мая 2019

У буфеце з нацыянальным каларытам, ён размесціцца асобна ад асноўнай сталовай, спартсмены не проста пакаштуюць традыцыйныя стравы, але і даведаюцца пра іх гісторыю. На галоўнай кулінарнай пляцоўцы прадэманструюць стравы еўрапейскай і азіяцкай кухні ў фармаце 24 на 7. На гэтым тыдні туды завязуць кухонны інвентар, пасля чаго працу пачнуць повары. А першых гасцей сталовая прыме ўжо 18 чэрвеня.

Антон Ягораў,  менеджар па арганізацыі харчавання фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года": "У дзень будуць рыхтаваць каля 250 страў. На працягу тыдня яны не будуць паўтарацца, г.з. кожны дзень можна будзе пакаштаваць нешта новае. Тут максімальна простыя стравы, але са сваёй адметнасцю, са сваім нацыянальным каларытам".

Акрамя асноўнай сталовай на 2 тысячы гасцей, у вёсцы спартсменаў будуць працаваць і дзве лаўнж-зоны, дзе таксама будуць прапанаваны стравы розных кухань.