Сталіцу і Мінскую вобласць чакае рэзкая змена надвор'я

18 марта 2016

Халодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы, ужо сёння ўвечары прынясе снег і галалёд. Тэмпература ўначы апусціцца да мінус дзевяці градусаў. У выхадныя дні характар надвор'я істотна не зменіцца. У нядзелю халоднае паветра арктычнага паходжання прынясе мокры снег, парывісты моцны вецер, у паўночных раёнах магчыма завіруха. Тэмпература днём – каля нуля.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Найболей складаныя ўмовы надвор'я чакаюцца ўначы і раніцай у нядзелю. Праз нашу краіну будзе прахадзіць актыўны атмасферны фронт. Таму чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: снег, мокры снег, парывісты вецер да 15-20 м/с, завея, у паўднёва-заходніх раёнах туман і галалёдныя з'явы".

Зімовы характар надвор'я захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. У большасці раёнаў з'явіцца снежнае покрыва вышынёй да пяці сантыметраў. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сапраўдная вясна ў Беларусь прыйдзе толькі ў красавіку.