Сталіца танцуе пад адкрытым небам

16 августа 2018

У рытме вальса, танга і ча-ча-ча сталіца танцуе пад адкрытым небам. Кожны вечар серады жыхары і госці Мінска вывучаюць асноўныя рухі этнічных, сучасных і бальных танцаў. Майстар-класы не маюць абмежаванняў і прапануюць танцаваць у любым узросце. Завяршаюцца ўрокі танца батламі на лепшую танцавальную пару. На гэты раз актывістам было прапанавана асвоіць сальсу.

Уваход на майстар-класы свабодны. Тыя, хто яшчэ не паспеў акунуцца ў рытм летніх танцаў, могуць наведаць іх у дзве апошнія серады жніўня.