Сталіца сёння адкрывае сезон атракцыёнаў

27 Красавіка 2018

Убачыць Мінск з вышыні. Сталіца сёння адкрывае сезон атракцыёнаў. Падчас зімовага перапынку спецыялісты правялі планавы рамонт і тэхнічную дыягностыку каруселяў. Зоны адпачынку абнавілі - у парку Горкага з'явіўся новы батутны гарадок, а ў парку Чалюскінцаў - дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Сёлета стане даступная і новая сістэма аплаты - пры дапамозе карты кліента або праз смс.

Пакатацца на атракцыёнах у сталіцы можна у 4-х парках: імя Горкага, Чалюскінцаў, а таксама 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска.