Так, Фрунзенскі раён Мінска і армянскі Ерэван зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічных і культурных адносін. Перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва сёння абмяркоўвалі кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Цуран і пасол Арменіі ў нашай краіне Алег Есаян. Як адзначылі на сустрэчы, асаблівая цікавасць да пытанняў стварэння сумесных прадпрыемстваў, прыцягнення інвестыцый, а таксама вывучэння вопыту работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Акрамя таго, немалую ролю адводзяць і народнай дыпламатыі.
Алег Есаян, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі:
"У агульнай сістэме развіцця армяна-беларускіх адносін важная роля ў супрацоўніцтва дзвюх сталіц. У гэтым кантэксце вельмі важна, каб структурныя падраздзяленні адміністрацый горада мелі канкрэтных партнёраў у нас у Арменіі. Я бачу вялікі патэнцыял у плане развіцця эканамічных кантактаў".
Сёння Фрунзенскі раён сталіцы развівае пабрацімскія адносіны з расійскім Ніжнім Ноўгарадам і эстонскім горадам Маарду.













