Сталіца працягвае ўзвядзенне жылля ў межах Мінскай кальцавой

6 сентября 2017

А тэмпы будаўніцтва будуць паступова зніжацца. Пры гэтым у жыллёвай палітыцы павышаная ўвага шматдзетным сем'ям. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў ратушы заявіў мэр Мінска Андрэй Шорац. Па яго словах, у наступным годзе чакаюцца і два арэндныя дамы. Акрамя таго, старшыня Мінгарвыканкама адзначыў, што сістэма работы гарадскога транспарту стане больш камфортнай як для саміх мінчан, так і для экалогіі горада.

Да таго ж на прэс-канферэнцыі абмеркавалі рэалізацыю буйных інвестпраектаў. Сярод іх галоўны - «Мінск-Свет», а таксама ўзнаўленне будаўнічых работ на буйных аб'ектах - гасцініцы ля цырка і комплексу Газпрама.

Сёння ж у ратушы журналісты атрымалі падзякі асабіста з рук мэра і торт з лагатыпам свайго СМІ да юбілею горада. Сустрэча з Андрэем Шорцам прайшла ў зале цырымоній гарадской ратушы, дзе з'явілася найноўшая сістэма канферэнц-сувязі і дадатковы арыгінальны дэкор.