Сталіца працягвае частаваць блінамі

27 февраля 2014

Гучна і смачна сустракаць вясну ў Мінску і наваколлі будуць да 2 сакавіка. У першы вясновы дзень асноўныя гулянні адбудуцца ля Палаца спорту і ў Цэнтральным батанічным садзе. Там па традыцыі спаляць чучала зімы, а таксама пачастуюць блінамі з ікрой і мёдам, аладкамі ды гарачай гарбатай. Свята ўпрыгожыць карнавальнае шэсце з клоўнамі і стылізаваным кулачным боем. Удзельнікі масленічных гулянняў змогуць пакатацца на конях і ў брычцы, наведаць забаўныя атракцыёны. Да таго ж блінныя кірмашы будуць ладзіць у кожным раёне Мінска.