Сталіца далучаецца да Міжнароднага дня шакаладу

11 июля 2018

Сталіца далучаецца да салодкага флеш-мобу - сёння адзначаюць Міжнародны дзень шакаладу. Да свята мінскія кандытары здзіўляюць незвычайнымі смакамі дэсерту. Так, можна прадэгуставаць шакаладныя цукеркі з бергамотам, перцам і нават кветкамі фіялкі. Выкарыстоўваюць шакалад і ў якасці матэрыялу для арт-кампазіцый і элементаў салодкага дэкору.

Свята шакаладу адзначаюць ужо 23-ці год. У гэты дзень у розных гарадах ладзяць кулінарныя турніры, майстар-класы і нават конкурсы шакаладнага бодзіарту.