Мы працягваем святкаваць дзень нараджэння Мінска. Другі дзень гулянняў - спартыўны! Сёння аматараў бегу сабраў Мінскі паўмарафон. На старце 10 тысяч удзельнікаў з 40 краін свету. Разам з імі і наш карэспандэнт Андрэй Казлоў. Ён зараз на прамой сувязі са студыяй.
Прама зараз стартаваў забег на дыстанцыі 5 кіламетраў. А крыху раней фінішавалі самыя цягавітыя - на паўмарафонскай дыстанцыі ў тым ліку. У дзяўчат беларуска Ніна Савіна стала найлепшай. А ўкраінец Віталь Шафар - найлепшы сярод мужчын. Дзмітрый, усе эмоцыі, вынікі, эксклюзіўныя здымкі і каментарыі ў наступных выпусках навін.
Нагадаем, з-за забегу ў сталіцы на некаторых участках дарог часова закрыты рух транспарту. Графік перакрыцця апублікаваны на сайце ДАІ.













