Сталіца прымае фінал конкурсу "Настаўнік года Беларусі"

18 сентября 2017

56 педагогаў з усёй краіны пасля рэгіянальных тураў найбліжэйшыя два тыдні паспаборнічаюць за права трапіць у суперфінал. Яны павінны правесці адкрыты ўрок на зададзеную тэму перад незнаёмым класам. Восем лепшых адбярэ журы па кожным прадмеце. А заключны этап - творчыя выпрабаванні ў форме імправізацыі - пройдуць 27 верасня.

Аляксандр Жук, рэктар БДПУ імя Максіма Танка, старшыня журы конкурсу "Настаўнік года Беларусі": "Сёння ў дзяржаве ёсць разуменне, што настаўнік - гэта ключавая фігура для будучыні краіны, бо галоўнае багацце для нашай краіны - гэта чалавечы капітал або інтэлектуальны патэнцыял. І вось настаўнік стаіць ля вытокаў стварэння гэтага рэсурсу ўстойлівага развіцця. Таму вялікая цікавасць да гэтага конкурсу”.

Конкурс прафмайстэрства "Настаўнік года Беларусі" праходзіць раз у тры гады. У сёлетнім на этапах адбору ўдзельнічалі каля 30-ці тысяч педагогаў з усёй краіны. Імя пераможца назавуць 28 верасня. Акрамя сімвала конкурсу - "Хрустальнага жураўля", лаўрэат атрымае аўтамабіль.