Сталіца амаль цалкам падрыхтавалася да халадоў

21 сентября 2017

Сістэмы ацяплення ўжо гатовыя да падачы цяпла ў дзіцячыя сады, школы, бальніцы і кватэры. Акрамя таго, спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі рамантуюць жылыя будынкі - усталёўваюць вокны ў пад'ездах, мяняюць дзверы, уцяпляюць фасады і дахі. Значна аднавілі і цеплавыя магістралі. Як будзе сагравацца сталіца ў халады, раскажа Ян Пашкевіч.

Паддаць пары ў сцюдзёны дзень такі цеплапункт зможа без падказак майстроў. Спецыяльны вулічны датчык па тэмпературы паветра сам зразумее, што зіма блізка і адкрые крыніцу цяпла для кожнай кватэры дома.

Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыводзяць у форму і самі дамы, каб яны не гублялі цяпло. У будынках жа, дзе выкарыстоўваюць газавае ацяпленне, рэабілітацыю праходзіць сістэма вентыляцыі і дымаходы.

Бальніцы, дзіцячыя сады, школы і жылыя дамы - усе цепламагістралі гатовыя сагрэць сталіцу ўжо сёння.

Пакрытыя поліўрытанавай ізаляцыяй трубы не аддадуць і аднаго градуса цяпла, пакуль не даставяць гарачыню ў будынкі. Пакуль жа гэты раён саграваюць часовыя камунікацыі папярэдняй версіі.

Сёлета пад сталіцай лабірынт цепламагістраляў значна абнавіўся - звыш 40 кіламетраў састарэлых жалезных труб замянілі на сучасныя.

Яшчэ адна перавага - вось такая сістэма сігналізацыі.

Але пакуль ледніковы перыяд не пагражае: паводле прагнозаў сіноптыкаў, ацяпляльны сезон пачнецца не раней за кастрычнік. Падчас надыходу халадоў першымі цяпло атрымаюць сацыяльныя ўстановы. А затым трапічны сезон прыйдзе і ў жылыя дамы.