Сталіца вызначыла лепшых у прафесіі

8 сентября 2017

І па традыцыі напярэдадні Дня горада сталіца вызначыла лепшых у прафесіі. Сёлета ў конкурсе ўдзел прымалі больш за 20 тысяч работнікаў сталічных прадпрыемстваў і арганізацый - медыкі, педагогі, афіцыянты, прадаўцы, вадзіцелі на працягу года спаборнічалі ў прафесійных ведах і навыках. 38 атрымалі ганаровае званне "Мінскі майстар". Сярод удзельнікаў - усё больш маладых спецыялістаў.

А заўтра будуць аб'яўлены імёны мінчан года. За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё горада ганаровае званне атрымаюць 13 жыхароў сталіцы.