Заўтра паводле традыцыі многія мінчане наведаюць могілкі ў горадзе і за яго межамі. Для бяспекі ў гэты дзень міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Абаронцы парадку нагадваюць: Распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах забаронена. ДАІ ў сваю чаргу заклікае мінчан па магчымасці дабірацца да месцаў пахаванняў на грамадскім транспарце. Так можна пазбегнуць затораў і аварыйных сітуацый.














