Сталіца рыхтуецца сустрэць Дзень Незалежнасці

27 июня 2019

Адкрые праграму 3 ліпеня патрыятычнае шэсце "Беларусь памятае". У ім прымуць удзел і ветэраны. Адной з цэнтральных лакацый стане перакрыжаванне праспекта Пераможцаў і Машэрава - там пройдзе ваенны парад, напрыканцы яго гледачы ўбачаць тэатралізаваны паказ, які рыхтуюць паўтысячы артыстаў. Усяго ж да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ў Мінску разгорнуцца дзясяткі лакацый. 

А ў Нацыянальным гістарычным музеі ў гэтую пятніцу можна будзе ўбачыць Беларусь 44-га вачамі франтавых мастакоў. Калекцыю малюнкаў прывезлі ў Мінск з Калінінграда.