Сталіца рыхтуецца адзначыць сваё свята

7 Верасня 2017

Амаль завершана каляровае аздабленне горада: вуліцы і праспекты ўпрыгожылі тысячы святочных флажкоў і дэкаратыўных канструкцый. Размешчаны плакаты з гістарычнымі сюжэтамі. Аб'ёмныя 3Д-канструкцыі з'явіліся і каля абеліска "Мінск - горад-герой".

Магчыма, гэтае месца стане самым папулярным фонам для фотаздымкаў у Дзень горада. За падрыхтоўкай назірала Наталля Кузьміцкая.

Падрыхтоўка да Дня горада ў дызайнерскай студыі Minsk-reklama, а потым вытворчых цэхах пачалася, напэўна, за некалькі месяцаў да свята. І вынік плённай працы калектыву зараз красуецца на вуліцах сталіцы. Аб'ёмныя фігуры, 3D-пано, інсталяцыі - мантаж апошняга сюрпрыза для жыхароў і гасцей Мінска зараз заканчваецца ў Верхнім горадзе. Можна сказаць - вішанька на торціке.

Дарэчы, дапоўняць святочны ансамбль з рознакаляровых флажкоў і расцяжак інтэрактыўныя выставы. Адна з іх «Мінск учора, сёння, заўтра» перанясе сваіх наведвальнікаў у тры архітэктурныя вымярэнні, пазнаёміць з гісторыяй знакамітых і не вельмі будынкаў, а таксама з абліччам, які б магла мець сталіца.

Дарэчы, любавацца прыгожым экстэр'ерам сталіцы яго жыхары змогуць яшчэ некаторы час і пасля галоўных святочных дзён. А вось кветкавыя дываны з непаўторнымі сюжэтамі, прысвечанымі Мінску, будуць упрыгожваць яго вуліцы да сярэдзіны кастрычніка.