Сталіца рыхтуецца маштабна адсвяткаваць свой дзень нараджэння

11 сентября 2014
У Дзень горада Мінск сапраўды зазіхаціць. Агні будуць ззяць не толькі на цэнтральных праспектах, але і ў аддаленых мікрараёнах горада. Новую ілюмінацыю на праспекце Дзяржынскага, Партызанскім, а таксама вуліцы Чкалава зманціравалі якраз напярэдадні свята. Нашаму карэспандэнту Антаніне Станкевіч удалося датэрмінова ўбачыць і ацаніць святочнае асвятленне горада. Эксклюзіўныя кадры ў наступным рэпартажы.
Расказвае Антаніна Станкевіч.


Як толькі пачынае цямнець, адзін клік мышкай і ўсе ліхтары Мінска, у тым ліку і святочныя гірлянды, пачынаюць зіхацець. На вялікім табло адразу бачна, як пайшоў працэс уключэння.
А вось так гэты працэс бачаць мінчане на вуліцах горада. Гэта эксклюзіўнае ўключэнне святочнай ілюмінацыі. Усе жыхары і госці сталіцы ўбачаць рознакаляровыя гірлянды на выхадных. Прычым ацаніць старанні майстроў можна будзе не толькі на цэнтральных праспектах, але і ў мікрараёнах.
Над дызайнам ўсіх гарадскіх праспектаў і вуліц працаваў вялізны штат архітэктараў, праекціроўшчыкаў, мастакоў і электрыкаў, каб агні вялікага горада не згаслі ў самы адказны момант. Новыя светлавыя канструкцыі сталі тэматычнымі. Напрыклад, пляцоўку ля Палаца чыгуначнікаў аздобілі рознакаляровыя цягнікі.
Святочныя агні вялікага горада загарацца а 20-й гадзіне вечара.