Сталіца гатовая сустрэць Нараджэнне Хрыстовае і Новы год

23 декабря 2013

Сталіца гатовая сустрэць Нараджэнне Хрыстовае і Новы год у святочнай ілюмінацыі. Светлавое афармленне ўключаць ва ўсім горадзе ўжо заўтра, а літаральна гадзіну таму прайшла генеральная рэпетыцыя. Прадпрыемства Мінгарсвятло запаліла гірлянды ў тых месцах, дзе раней іх не было.

Аляксей Кандраценка адным з першых убачыў новае святочнае ззянне.


Сталічныя вуліцы каля Чыжоўка-Арэны зараз не пазнаць. Пасля маштабнай рэканструкцыі і пашырэння яны сталі больш зручнымі. Плюс цяпер тут упершыню з'явіцца святочная ілюмінацыя.


Уся ілюмінацыя ў сталіцы - гэта сучасныя святлодыёдныя тэхналогіі. І, вядома ж, энергазберагальныя.


Ужо заўтра вечарам пасля 17 гадзін у мінчан будзе прыемная нагода затрымацца ў цэнтры горада. Паўсюль пачне працаваць святочная ілюмінацыя. Наступны раз гэта адбудзецца непасрэдна на Новы год, далей на праваслаўныя Каляды і Новы год паводле старога стылю.