Сталіца да канца года абновіць парк пасажырскага транспарту

4 августа 2020
Плюс тры сотні найноўшых аўтобусаў і 75 бескантактавых тралейбусаў. Сталіца да канца года абновіць парк пасажырскага транспарту. Такі буйны заказ Мінсктранса на сучасную тэхніку выканае МАЗ. Актуальны трэнд Мінскага аўтазавода - машыны з высокімі экалагічнымі стандартамі. Так, ва ўсіх новых аўтобусах - рухавікі Еўра-5. Адначасова ўдасканальваецца сістэма аплаты праезду з дапамогай смартфона. Расплаціцца па QR-кодзе можна і на некаторых маршрутках.

Алена Грамыка, афіцыйны прадстаўнік УП "Мінсктранс": "Сёння ёсць дзве сістэмы аплаты смартфонам. Яны распрацаваныя з унікальнымі магчымасцямі для сталіцы. Да 1 верасня аплаціць праезд смартфонам стане магчымым на ўсім гарадскім пасажырскім транспарце. Зараз у нас дапрацоўваецца сістэма аддаленага папаўнення праязных дакументаў, і хутка папоўніць бескантактавую смарт-карту можна будзе праз АРІП".

Сталічны метрапалітэн ідзе яшчэ далей: у падземцы плануюць укараніць аплату праезду з дапамогай біяметрычнага тэрміналу. Сістэму паспяхова пратэсціравалі. Ноу-хау запрацуе на новай, трэцяй лініі метро.