Алег Паскрабко, кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска: Сёлета прыняты ўказ Прэзідэнта аб заснаванні юбілейнага медалю 25 гадоў вываду войскаў з Афганістана. І сёння прынята рашэнне іх уручыць тым людзям, якія ваявалі і прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, гэта значыць воінам-інтэрнацыяналістам.
Уладзімір Шокаў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Памяць: Першая такая ўзнагарода была 10 гадоў вываду войскаў з Афганістана, далей 15, 20, вось зараз і 25 гадоў. Гэта дзяржаўная ўзнагарода. Гэта гаворыць аб адносінах дзяржавы да простых афіцэраў, сяржантаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане і іншых гарачых пунктах.
Такія ўзнагароды атрымаюць прадстаўнікі ўсіх раёнаў Мінска. У сталіцы больш за 4 тысячы ветэранаў-афганцаў.














