Сталічны заапарк сёння прымаў гасцей з Жодзінскага дзіцячага дома

1 октября 2013

Вялікае свята для маленькіх выхаванцаў. Сталічны заапарк сёння прымаў гасцей з Жодзінскага дзіцячага дома. Героі любімых мультфільмаў, аквагрым, конкурсы і гэта не ўсё, што чакала маленькіх наведвальнікаў. Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў незабыўных прыгодах і аддзячылі арганізатарам шчырымі ўсмешкамі…


Сваёй віртуознасцю маленькіх жодзінцаў здзівілі і дэльфіны. У выніку сталічнае сухапутнае падарожжа атрымалася з незабыўным марскім шлейфам.