Сталічны заапарк прымае дабрачынны інклюзіўны фэст "Мы патрэбны адно аднаму"

21 июня 2018

Сталічны заапарк у гэтыя хвіліны прымае дабрачынны інклюзіўны фэст "Мы патрэбны адно аднаму». Больш за 3 тысячы сем’яў, у тым ліку шматдзетных, людзі і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Валанцёры частуюць наведвальнікаў ласункамі і дораць сувеніры. На цэнтральнай пляцоўцы шоу трансформераў, гульнявыя анімацыйныя праграмы і святочны канцэрт ад зорак эстрады. Асаблівы падарунак ад заапарка – квіток у дэльфінарый.

Падчас фэсту сваю працу распачаў і дабрачынны кірмаш-распродаж. Разнастайныя вырабы зроблены маламабільнымі людзьмі.