Сталічны цырк адкрывае летні сезон

25 мая 2017

У праграме - новыя артысты і захапляльныя нумары. Пад купал на арэлях узлятаюць акрабаты і паветраныя гімнасты. На сцэну ўпершыню выйдуць дрэсіраваныя буйвалы, а таксама мядзведзі, козы і сабакі. Самых маленькіх гледачоў будзе забаўляць заслужаны артыст Расіі – клоўн Андрэй Аверушкін. Наша здымачная група першай трапіла за кулісы цырка падчас генеральнага прагону.

Расказвае Юлія Токар. У сталічным цырку "Небылица"! Пад купал з арэляў узлятаюць акрабаты, у паветры на палотнах танцуюць гімнасты, а на арэне козы гуляюць вяселле... Новую праграму да летняга сезона чатырнаццаты раз падрыхтаваў мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Вітаўтас Грыгалюнас.

Ён іграе джаз на металічных збанах, дрэсіруе маленькіх тхароў і пастаянна мяняе вобразы, нязменны толькі чырвоны нос. Клоўн-дамавік дакладна ведае: нумар без трукаў, інтэрактыву і гумару не цырк. Заслужаны артыст Расіі Андрэй Аверушкін зноў выступае ў беларускай сталіцы. Прызнаецца: мінскі глядач асаблівы.

Новая праграма з хатнім каларытам. Дрэсіраваныя козы будуюць піраміды, скачуць па двухметровай лесвіцы і нават праз абруч. А на змену ім ўпершыню выйдуць буйвалы.

Гэта сапраўдны эксклюзіў! Сем гіганцкіх буйвалаў сінхронна кружацца па арэне, а на спінах… мядзведзі.

Падчас антракту наша здымачная група трапіла за кулісы і даведалася, што азіяцкія быкі любяць паласавацца салодкім.

Убачыць "Небыліцу" на мінскай арэне можна будзе да 30-га ліпеня. А 21-га верасня ў беларускай сталіцы адбудзецца I Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва. Удзел у ім прымуць як сусветныя прафесійныя артысты, так і аматары. Лепшыя нумары будуць уключаныя ў восеньскую праграму Белдзяржцырка.