Сталічны праспект Пераможцаў прырастае новымі сацыяльна значнымі аб'ектамі

30 сентября 2019

Насупраць стэлы "Мінск - горад-герой" плануецца ўзвесці новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея. Акрамя таго, завяршаецца ўзвядзенне гасцінічна-дзелавога комплексу з тэніснымі кортамі. Дарэчы, гэты від спорту будзе прадстаўлены ў сталіцы больш  маштабна. На праспекце Пераможцаў пабудуюць комплекс для Нацыянальнай акадэміі тэніса, дзе змогуць трэніравацца як профі, так і пачаткоўцы.

Цэнтральны раён Мінска, дзе і знаходзіцца праспект Пераможцаў, адзначае юбілей - 50 гадоў.