Сталічны парк Уга Чавеса сёлета набудзе новы выгляд

6 июля 2017

Пляцоўка для варкаўта, зялёныя алеі і атракцыёны. Сталічны парк Уга Чавеса сёлета набудзе новы выгляд. Зараз там пракладваюць пешаходныя дарожкі і рыхтуюць спартыўныя зоны. Пагуляць можна будзе ў валейбол, бадмінтон і стрытбол. Акрамя таго, з'явяцца дзіцячыя пляцоўкі і месцы адпачынку, дзе можна будзе ладзіць святочныя мерапрыемствы. Усталююць і гандлёвыя пункты.

Завяршыць будаўнічыя работы плануюць да канца ліпеня. А восенню пачнуць азеляненне тэрыторыі - высадзяць некалькі соцень дрэў і кустоў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя