Сталічны парфумер Улад Ракуноў распрацаваў водар нашай краіны

3 июня 2016

Чым пахне Беларусь? Сталічны парфумер Улад Ракуноў распрацаваў водар нашай краіны. Гасціннасць, лёгкасць і добразычлівасць майстар умясціў у адзін флакон. Сэрцам водару сталі ружа, язмін, дапаўняюць кампазіцыю кветкі апельсіна, сакавіты яблык з ноткамі цытрусавых і пачулі. Дарэчы, духі Pa Vetra лічацца жаночым водарам. У планах распрацаваць і мужчынскі сімвал Беларусі. Падчас прэзентацыі водару краіны ладзілася выступленне творчых народных калектываў.