Сталічны метрапалітэн сёння пераходзіць на летні рэжым працы

25 июня 2018

Падземны транспарт будзе адкрыты для пасажыраў з паловы на шостую раніцы да нуля гадзін сарака хвілін. Гэта на 20 хвілін раней, чым звычайна. Павялічыцца і інтэрвал паміж цягнікамі. На Аўтазаводскай лініі чакаць састаў прыйдзецца тры хвіліны, на Маскоўскай - дзве з паловай.

Падрабязней з новым графікам азнаёміцца можна на афіцыйным сайце метрапалітэна.