Сталічны горад-спадарожнік Смалявічы чакае навасёлаў

11 мая 2020
Развіццё і будаўніцтва квартала для мінчан у горадзе-спадарожніку выходзіць на новы ўзровень. У Смалявічах амаль гатова шматпавярхоўка на 242 кватэры, таксама на падыходзе і эксперыментальны дом на 192 кватэры. Адначасова фінальны выгляд набываюць вуліцы і паркоўкі. Дарэчы, месцы для аўто вынеслі за межы двароў. Адначасова развіваецца і інфраструктура: у маі адкрыюць першы ў Смалявічах гіпермаркет. Яшчэ адзін акцэнт – на ўстановы аховы здароўя і адукацыі. Зараз у Смалявічах тры школы і пяць дзіцячых садкоў. Але хутка - прыбаўленне.

Мікалай Парамонаў, намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама: "Мы сёння ўжо завяршаем кладку другога паверху дзіцячага садка. Ён ідзе ў графіку, і 1 верасня дашкольнікі будуць прымацца ў групы. Таксама ідзе падрыхтоўка нулявых адзнак па школе. Усё ідзе планава, і ў 2021 годзе яна таксама прыме дзяцей".

Усяго ў горадзе-спадарожніку Смалявічы ў найбліжэйшыя гады пабудуюць амаль 150 тысяч квадратных метраў жылля. Гэта больш за 20 дамоў.