Сталічны экспрэс выйшаў на рэйкі

29 апреля 2018

На Дзіцячай чыгунцы пасля зімовага перапынку сёння сустракалі першых пасажыраў. Маршрут не змяніўся - доўжыцца падарожжа на дзіцячым цягніку крыху больш за паўгадзіны. Дапамагчы пасажырам як на пероне, так і падчас шляху змогуць юныя машыністы, праваднікі і дзяжурныя станцыі. На чыгунцы школьнікі працуюць у чатыры змены. Больш за тое, для сотні падлеткаў у фуражках і кіцелях сёння першы рабочы дзень.

Па выхадных днях па маршруце будуць курсіраваць 12 цягнікоў, будных - 6 з інтэрвалам руху 20 хвілін. Гэты сезон падарожжаў стане для Дзіцячай чыгункі імя Заслонава 63-м.