Сталічны аквапарк прыме першых наведвальнікаў

11 мая 2014

І ўсё ж ён адкрыўся. Сёння сталічны аквапарк прыме наведвальнікаў. У першы дзень запрасілі тых, хто будаваў аб'ект, разам з сем'ямі, журналістаў. Усе паслугі былі бясплатнымі. У поўным аб'ёме працуе закрытая акваторыя, а вось адкрытая частка запрацуе крыху пазней - з наступленнем больш цёплага надвор'я. На працягу найбліжэйшых трох тыдняў купіць білеты можна будзе толькі ў Інтэрнэце. Кошт вар'іруецца ад 120 да 350 тысяч рублёў.