Сталічныя ўрачы ўкараняюць новыя методыкі ў нейрахірургіі

1 февраля 2013
На базе бальніцы хуткай меддапамогі сумесна правялі дзве аперацыі па лячэнні анеўрызмы сасудаў галаўнога мозга.
Ім не патрэбныя дэталёвыя майстар-класы. Уласны стаж у нейрахірургіі амаль 10 гадоў. Самі часта дзеляцца вопытам з расіянамі і палякамі. Сёння ж з новасібірскімі калегамі праводзяць аперацыю па лячэнні анеўрызмы - расшырэння сасудаў. Разам тэсціруюць новы інструментарый.
Новую методыку прымяняюць сумесна з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Аперацыя малатраўматычная. У сасуд устанаўліваюць стэнд - так званую трубачку. Такім чынам выключаецца магчымасць кровазліцця ў мозг.
Адначасова на месцы перадаюць вопыт спецыялістам-пачаткоўцам. У залежнасці ад складанасці аперацыя цягнецца ад паўгадзіны да трох. Унікальнасць і ў тым, што ўжо на наступны дзень пацыент рыхтуецца да выпіскі. Дзяліцца вопытам расійскія ўрачы будуць да канца тыдня. Чарговы ж майстар-клас у галіне нейрахірургіі спецыялісты бальніцы хуткай меддапамогі атрымаюць у красавіку. Ужо ад нямецкіх калег.