Сталічныя валанцёры сабралі дапамогу для медперсаналу 11-й бальніцы

29 апреля 2020
Падзяку медыкам  працягвае выказваць беларуская моладзь. Сталічныя валанцёры сабралі пасільную дапамогу медперсаналу мінскай 11-й гарадской клінічнай бальніцы. Сёння для ўрачоў перадалі  пальчаткі і мыйныя сродкі,  а для падняцця глюкозы - салодкія прэзенты, каву і чай. Дарэчы, валанцёры сумесна з адным з фармпрадпрыемстваў  краіны  будуць забяспечваць медыкаў 2-й і 3-й цэнтральных паліклінік Мінска антысептычным сродкам кожны тыдзень, пакуль у гэтым будзе неабходнасць.