Сталічныя валанцёры падрыхтавалі дабрачынную акцыю для дзяцей

21 ноября 2017

Каб дзеці часцей смяяліся... Сталічныя валанцёры падрыхтавалі дабрачынную акцыю. Для паўсотні выхаванцаў сацыяльна-педагагічных цэнтраў і прытулкаў арганізавалі святочны канцэрт, майстар-класы па вырабе хэндмэйд-сувеніраў і бодзі-арту. Да таго ж, на працягу двух тыдняў ініцыятыўная моладзь збірала канцылярскія прылады, дзіцячыя кнігі, настольныя гульні і адзенне.

Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня аховы дзяцей ад гвалту. І стала ўжо традыцыйнай – ладзіцца трэці год запар.