Сталічныя вітрыны ў навагоднім убранні

27 ноября 2018

Вітрыны магазiнаў павінны заззяць рознакаляровымі агнямі не пазней за першае снежня. Некаторыя гандлёвыя пункты да навагодняга ўбрання падышлі асабліва: загадзя распрацоўвалі дызайн-праекты, рукамі стваралі штучныя ўпрыгажэнні. Сярод святочных сюжэтаў у вітрынах - дынамічныя сняжынкі, ёлкі з казачнымі героямі, а таксама беларускамоўныя фотазоны.

У сярэдзіне снежня сталіцу ўпрыгожыць і святочная вулічная ілюмінацыя. Таксама распачнуць сваю працу навагоднія кірмашы і ёлачныя базары.